Используя веб-сайт abw.by, вы соглашаетесь с использованием файлов cookie и Политики конфиденциальности
Отказаться Принять

Як добра вы ведаеце аўтамабіль па-беларуску? Незвычайны тэст да Дня роднай мовы

10925

21 лютага ўвесь свет адзначае Дзень роднай мовы. І хоць мы ў сваёй працы часцей карыстаемся рускай мовай, паверце, беларускую ўвагаю таксама не абыходзім. Роўна год таму, калі памятаеце, у нас выйшаў першы тэст-драйв на беларускай мове, які па колькасці каментарыяў хутка вырваўся ў лідэры ўсяго партала. Потым разам адзначалі 100-годдзе БНР, а цяпер стала падтрымліваем праект спадара Юрыя Жыгамонта, пра што пішам раз на два тыдні.

Ну а сёння таксама будзе тэст, але трошкі іншага кшталту - гэтым разам мы падрыхтавалі для беларускіх аўтааматараў невялічкі тэст на веданне азначэнняў і найменняў, якія звязаныя з аўтасферай у цэлым і аўтамабілямі ў прыватнасці. Не трэба ставіцца да яго занадта сур'ёзна: мы не збіраемся нікога павучаць, а проста хочам абудзіць вашую цікавасць да роднай мовы. І ў нас адразу заўвага: улічваючы, што адразу некалькі словаў могуць быць беларускімі і абазначаць адзін і той жа аб'ект, у пэўных пытаннях у якасці правільнага адказа мы пазначалі словы, якія не былі б сугучнымі з рускімі адпаведнікамі. Ну што, паехалі!

 

ABW.BY

Больш за 77.000 прапаноў аб продажы новых і ўжываных аўто ў нашай базе аб'яў.

Цитировать
0 комментариев
  • Войти или создать профиль